Валянцін скончыў юрыдычны факультэт БДУ, дзе вывучаў гаспадарчае права, а потым атрымаў ступень магістра ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве па спецыяльнасці "Інтэлектуальная ўласнасць і новыя тэхналогіі".
Кар'еру пачынаў у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, дзе прадстаўляў інтарэсы арганізацыі ў Вярхоўным судзе. Пазней працаваў юрыстам у IT-кампаніі Brightum, займаючыся прававым суправаджэннем фінтэх-праектаў і крыптавалютных стартапаў.
Праз некаторы час Валянцін вырашыў радыкальна змяніць прафесію . У сваім профілі ён пісаў, што захапляўся гульнямі больш за 20 гадоў і вырашыў ператварыць хобі ў працу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).







