Валянцін быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля затрымання мужчыне стала дрэнна, і яго пад канвоем даставілі ў Пінскую цэнтральную бальніцу, дзе дыягнаставалі перадінфарктны стан і змясцілі ў рэанімацыю. Як толькі ягоны стан палепшыўся, яго перавялі ў ІЧУ і пазней асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках».
Быў вызвалены ў жніўні 2024 года па памілаванні.









