Валеры быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, за ўдзел у "масавых беспарадках".
Выйшаў на волю ў маі 2025 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.







