Валерый быў затрыманы 29 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту — Марша герояў, які прайшоў 13 верасня 2020 года ў Мінску. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У ліпені 2022 года яму змянілі меру пакарання і перавялі на "хатнюю хімію" па стане здароўя.



