Мужчына працаваў урачом хуткай дапамогі ў Баранавічах, да суда змешчаны пад варту. Спачатку яго вінавацілі ў "рэабілітацыі нацызму" з-за рэпоста, дзе парамі параўноўваліся ўлёткі часоў нацысцкай Нямеччыны і ўлёткі з сучаснай Расіі. Але пасярод суда абвінавачанне перакваліфікавалі на "распальванне варожасці" да расейцаў і рускіх.
22.09.2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках павінен быў выйсці на волю 11 ліпеня 2025 г.




