Валерый быў затрыманы ў траўні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за «абразу Лукашэнкі», і ў верасні таго ж года прызнаны вінаватым па трох крымінальных артыкулах за публікацыі ў сацыяльных сетках. Яго прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ён быў вызвалены ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Людзі, якія адбывалі пакаранне разам з Валерыем, распавялі, што ён памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязня адарваўся тромб.





