Паводле паведамлення суда, сутнасць абвінавачання заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў" . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак. Мужчына казаў на відэа аб затрыманні, што з'яўляецца прафесійным шахматыстам, уваходзіць у 30 лепшых шахматыстаў Беларусі.
Па падліках павінен быў выйсці на волю 3 кастрычніка 2025 г.



