Вера была затрымана ў канцы кастрычніка 2024 года падчас чарговага "рэйду" супраць людзей, якія падазраюцца ў салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.
Яе прызналі вінаватай за ўзаемадзеянне з "экстрэмісцкімі фарміраваннямі". Па версіі следства, удзельнікі справы дзейнічалі як кур'еры ініцыятывы BYSOL: іх задачай было атрымліваць і перадаваць грошы іншым удзельнікам, а таксама размяркоўваць сродкі на патрэбы незаконнай пратэстнай і экстрэмісцкай дзейнасці.
Вызвалена 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.



















