Апошняе фота ў сацсетцы дзяўчына выклала 18 лістапада 2024 года з Турцыі. Пасля гэтага яна паехала ў Беларусь - верагодна, тады яе і затрымалі. У тэлеграме яна даўно не з'яўлялася анлайн, а сацсеткі з лістапада неактыўныя. Верагодна, зараз дзяўчына ў СІЗА.
Пасля заканчэння МДЛУ Вераніка адпрацавала тры гады сцюардэсай у Катарскіх авіялініях. Яшчэ адно захапленне Веранікі - мадэлянг і акцёрства.
У сярэдзіне жніўня 2025 года з'явілася інфармацыя , што Вераніка ўжо знаходзіцца на волі. Яна апублікавала фота з Філіпін.



