Віктар, арнітолаг і былы кіраўнік «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (2006–2014 гг.), быў затрыманы дома 31 жніўня 2021 года і спачатку асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаванне міліцыі. Пасля арышту яму прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Паводле матэрыялаў справы, ён «блакаваў рух транспарту і выкрыкваў лозунгі, а таксама здзейсніў яшчэ пяць аналагічных эпізодаў».
У траўні 2022 года Віктар быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года ў Мінску і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.









