Вядома, што брат Віктара-палітвязень. Хутчэй за ўсё, размова ідзе пра Міхаіла Тарасевіча, які атрымаў шэсць гадоў калоніі за каментарыі і адбывае пакаранне ў калоніі №1 у Наваполацку.
Віктара абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і каментарах у тэлеграм-чатах. Хлопец зусім не абараняў свой акаўнт у тэлеграме, з якога пакідаў шмат каментароў. Ён нават публікаваў там актуальныя гісторыі, а старонка была прывязана да ўласнага беларускага нумара.
