Віктар быў затрыманы 18 кастрычніка 2020 года пасля пратэстнага "Партызанскага маршу". Убачыўшы сілавікоў, ён паспрабаваў уцячы, але быў збіты з ног і ўпаў разам з байцом АМАПа, які атрымаў пералом. Віктара жорстка збілі і шпіталізавалі. На судзе ён заявіў аб катаваннях, але быў асуджаны за нібыта падстаўленую падножку амапаўцу, віну не прызнаўшы.
Улетку 2021 года яго асудзілі паўторна па артыкуле аб «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй і за выдуманыя парушэнні. У выніку ягоны агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 7 гадоў.
У снежні 2023 года Віктару ўзмацнілі жорсткасць умоваў утрымання і перавялі на турэмны рэжым.
У снежні 2025 года выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.














