Прадпрымальнік з Зэльвы Віктара Ламекі быў жорстка затрыманы і збіты пры затрыманні. Першапачаткова на яго склалі пратакол па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Не даўшы Ламеку нават пакінуць будынак суда, сілавікі зноў затрымалі яго і зноў склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП РБ. Калі мужчына знаходзіўся ў следчым ізалятары, на яго склалі трэці пратакол.
Як стала вядома , прадпрымальнік знаходзіцца ў СІЗА, яму прад'яўлена абвінавачанне ўжо па крымінальным артыкуле за паклёп у дачыненні да Лукашэнкі А.Г.
Пакуль мужчына быў у СІЗА, у яго памерла маці.
Віктар судзіўся з падатковай і бараніў прадпрымальнікаў з Гарадзенскай вобласці ў судах.
24.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю ў канцы 2025 года.





