Асуджаны за абразу Лукашэнкі і Качанавай, Карпенкава, Куцко (супрацоўнік міліцыі, які ўдарыў жанчыну па твары, калі яна прасіла яго зняць маску).
Пры вобыску дома была знойдзена марыхуана для ўжывання.
Па арт. 368 Віктар атрымаў - 1,5 гады пазбаўлення волі, па 369 - 1 год пазбаўлення і па 328 - 2 гады. Сумарны тэрмін склаў - 4 гады пазбаўлення волі.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Віктар Уласенка.



