Быў затрыманы ў першых чыслах сакавіка, у раёне вёскі Воранава, Гродзенскай вобласці, ён спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона супрацоўнікамі міліцыі былі знойдзеныя падпіскі на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі "экстрэмісцкімі". Спачатку суд арыштаваў Віктара Золотаревского па артыкуле аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП), аднак пазней яму прад'явілі абвінавачанне па крымінальных артыкулах з-за рэгістрацыі ў чат-боте "Плана Перамога" і відэа, адпраўленага ў тэлеграм-канал Nexta. На відэа была размова ўкраінскіх вайскоўцаў са сваякамі ў Гомелі.
Залатарэўскі жыў у Мінску і працаваў у вагонным дэпо Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, пражываў у інтэрнаце.
Пасля затрымання быў звольнены.
Ёсць верагоднасць, што выйшаў па памілаванні.



