21 красавіка 2023 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска Уладзіміра судзілі і прызначылі чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") і штраф у памеры 200 базавых велічынь (7 400 рублёў). Уладзімір паспеў часткова адбыць пакаранне.
Праз некалькі месяцаў Уладзіміра перазатрымалі на "хіміі", каб узмацніць яму пакаранне. Мужчына ўтрымліваецца пад вартай з 10 ліпеня 2023 года.
Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што 5 ліпеня 2021 года ён пакінуў абразлівы каментар "мразі" ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" ў бок маёра міліцыі АУС Іванаўскага райвыканкама. Міліцыянт у 2020 годзе займаўся "аховай грамадскага правапарадку", датычны да разгляду адміністрацыйных справаў, якія масава заводзілі на беларусаў за ўдзел у пратэстных акцыях.
Вызвалены ў чэрвені 2025 года.



