Прычына затрымання гамяльчаніна Вілена Тургунова - каментарыі ў інтэрнэце, у тым ліку негатыўныя ў бок міліцыі.
Вілену Тургунову 55 гадоў. Ягоны бацька родам з Узбекістана, маці беларуска. Вілен скончыў універсітэт у расійскім Навазыбкаве (Бранская вобласць) па спецыяльнасці «правазнаўства». Працаваў Вілен Тургуноў у Чыгуначным РАУС абласнога цэнтру. Там былі сур'ёзныя праблемы. Яшчэ ў 2001 годзе атрымаў вымову за «безадказныя адносіны да службы», у 2002 годзе меў «няпоўную службовую неадпаведнасць», у 2004-м — вымову за «грубае парушэнне службовай дысцыпліны, парушэнне загаду МУС».
Пазней былы міліцыянер працаваў у будаўніча-мантажным трэсце ў Гомелі.
Затрыманы актыўна вёў старонкі ў розных сацыяльных сетках, дзе выказваўся пра палітычныя і сацыяльныя падзеі. За падтрымку Украіны іншыя карыстальнікі сетак называлі яго "бандэраўцам".
Таксама адбывае пакаранне сваяк Вілена Тургунова, Ігар Казубаў.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).


