Першапачаткова 30-гадоваму мужчыне абвінавачвалася толькі тое, што ён, адзін з першых, 29 верасня 2021 году ў сеці Інстаграм пакінуў каментар пад допісам аб навінах аб загінулым супрацоўніку КДБ: «бандзіту зямля будзе бетонам».
Неўзабаве з'явілася «пакаяльнае» відэа, дзе Рогача прымусілі прызнацца ў злачынстве і паякацца на камеру. Таксама мужчыну прымусілі сказаць, што ён з'яўляецца прыхільнікам ЛГБТ-супольнасці і абяцае выправіцца.
Падчас следства, якое доўжылася 11 месяцаў, следчыя прад'явілі новыя дадатковыя абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 20.10.2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



