14 ліпеня 2020 года Віталя затрымалі на акцыі пратэсту і прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту.
13 верасня таго ж года, падчас «Маршу герояў», у Брэсце адбылася акцыя пратэсту: людзі спявалі і вадзілі карагоды на скрыжаванні, пакуль іх не разагналі вадамётам. Узбуджаную пасля яе крымінальную справу назвалі «справай карагодаў», да траўня 2022 года па ёй асудзілі больш за сто чалавек.
У траўні 2022 года Віталя прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у гэтай акцыі, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пазней Віталь пакінуў Беларусь.
У лістападзе 2024 года ў межах спецвытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення віду пакарання.





