Віталь працаваў апаратчыкам на «Гродна Азоце».
У лютым 2022 года Віталя прызналі вінаватым па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула «Абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Падрабязнасці справы невядомыя.
Пазней абмежаванне волі замянілі пазбаўленнем волі ў калоніі, і 5 ліпеня таго ж года яго ўзялі пад варту.
Вызвалены ў кастрычніку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
