Віталь — паліттэхнолаг, жыве ў ЗША. Ён прыехаў у Гомель да бацькоў і быў затрыманы 29 ліпеня 2020 года, пасля чаго змешчаны ў СІЗА.
Паводле прад'яўленых абвінавачанняў, Віталя абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак, пры правядзенні пікету па зборы подпісаў ініцыятыўнай групай па вылучэнні ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай 29 мая 2020 года ў Гродне. Такім чынам, ён стаў адным з фігурантаў так званай «справы Ціханоўскага».
19 кастрычніка 2020 года ён быў вызвалены з-пад варты, аднак застаўся пад следствам, а 27 кастрычніка пакінуў Беларусь.
