Віталь быў асуджаны за каментар на адрас Лукашэнкі, які следства прызнала абразлівым, і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
У чэрвені 2022 года яго двойчы змяшчалі ў штрафны ізалятар: першы раз — на 5 сутак, пасля чаго перавялі ў новы атрад да "злосных парушальнікаў рэжыму", а праз некалькі дзён — на 10 сутак. У ліпені таго ж года стала вядома, што Віталя перавялі на пяць месяцаў да канца тэрміна ў памяшканне камернага тыпу.
Ён быў вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначанае судом пакаранне.
Пасля вызвалення Віталь пакінуў Беларусь, паколькі пры пастаноўцы на ўлік першы намеснік начальніка Кобрынскага РАУС Аляксандр Касяк пагражаў, што наступным разам яго пасадзяць разам з жонкай.
У лістападзе 2023 года стала вядома, што супраць Віталя распачалі новую крымінальную справу за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".






