29 верасня 2021 года Віталя затрымалі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцара. Падставай стаў яго каментар пад відэа пра гэтыя падзеі.
У верасні 2022 года Віталя прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «Абраза прадстаўніка ўлады», «Распальванне варожасці або розні» і «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі і штрафу.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

