Уладзімір працаваў намеснікам дырэктара прадуктовай крамы.
18 студзеня 2022 года яго затрымалі праз каментары ў Telegram, і да суда ўтрымлівалі пад вартай.
У красавіку 2022 года Уладзіміра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Распальванне варожасці або розні», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



