Праваслаўны сьвятар. З'яўляецца бацькам 6 дзяцей, быў вымушаны пакінуць краіну разам са сваёй сям'ёй. У цяперашні момант - уцекач у Францыі, нясе служэнне для праваслаўных беларусаў у Парыжы. Сябра групы «Хрысціянская візія» ад самага яе заснавання.
18 верасня 2020 года быў затрыманы, суд Савецкага раёна г. Гомеля (суддзя Махораў Аляксандр) наклаў на яго адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе 10 сутак адміністрацыйнага арышту па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства). 28 верасня 2020 года протаіерэй Уладзімір адразу, пасля адбыцця тэрміну па суду ад 18 верасня, той жа суд, у тым жа складзе, быў зноў падвергнуты па тым жа артыкуле да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе 15 сутак арышту.
Такім чынам, у сукупнасці протаіерэй Уладзімір Драбышэўскі правёў у зняволенні 25 сутак бесперапынна. У ІЧУ ў яго адабралі наперсны крыж і падраснік. У далейшым на святара працягнуў аказваць ціск Следчы камітэт.

