У верасні і кастрычніку 2021 года Уладзімір двойчы тэлефанаваў у службу тэхнічнай падтрымкі «Белтэлекама» і ў гэтых размовах выказваўся пра Лукашэнку. Запіс званка перадалі следчым.
У траўні 2022 года Уладзіміра прызналі вінаватым па крымінальнай справе аб абразе Лукашэнкі і ўзялі пад варту, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У жніўні 2023 года ў тым жа судзе адбылося пасяджэнне аб спыненні прымусовых мер бяспекі і лячэння ў дачыненні да Уладзіміра. Ці звязана яно з гэтай крымінальнай справай, невядома.
У снежні 2023 года яго судзілі па крымінальнай справе аб хуліганстве. Падрабязнасці справы і яе вынік невядомыя.



