Уладзіміра затрымалі 13 верасня 2020 года падчас акцыі пратэсту ў Віцебску, і пасля ён быў асуджаны. Яму прад'явілі абвінавачанні ў тым, што ён «спрабаваў нанесці траўмы міліцыянтам, завалодаў іх службовым жэтонам, а затым, знаходзячыся ўжо ў аўтазаку пасля затрымання, распыліў газавы балончык у іх бок». На судзе Ўладзімер сваю віну не прызнаў.
У снежні 2023 года быў пераведзены ў СІЗА-1 для медабследавання.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў пачатку траўня 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



