Уладзімір быў прызнаны вінаватым у лютым 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай за абразу Лукашэнкі. Нагодай для ўзбуджэння справы стала тэлефанаванне ў міліцыю па нумары 102, падчас якога Уладзімір выказаўся пра Лукашэнку.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

