Уладзімір быў затрыманы 9 траўня 2023 года на памежным пераходзе Цярэспаль-Брэст, калі вяртаўся ў Беларусь. У яго праверылі тэлефон, а пасля затрымалі.
Вядома аб некалькіх адміністрацыйных судах у адносінах да Уладзіміра. Так, 10, 16, 26 траўня і 7 чэрвеня яго судзілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і прысудзілі арышт. Апошні раз яму прысудзілі 15 сутак
Па месцы яго пражывання і пражыванні сваякоў прайшлі ператрусы. Уладзімір з моманту затрымання ўтрымліваецца ў ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста.
Уначы з 22 на 23 чэрвеня 2023 года Уладзіміра вызвалілі ў ІЧУ.
Уладзіміра зноў затрымалі 28 кастрычніка 2023 г. у Драгічынскім раёне. Папярэдне быў ператрус і адабранне аргтэхнікі, пасля праверкі тэлефона яго затрымалі па арт. 19.11 ч. 2 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі). Вядома, што Ўладзіміра арыштавалі з-за старых падпісак.
Дата суда пакуль невядомая. З моманту затрымання ўтрымліваецца ў ІЧУ Іванаўскага раёна .
11 снежня 2023 г. стала вядома, што Уладзімір на волі.

