З прычыны закрытасці судовага працэсу сутнасць справы пакуль невядомая. Вядома толькі, што Уладзіміра Раманоўскага затрымлівалі ў Бабруйску падчас акцыі "кармлення галубоў" 9 мая 2020 года. Тады амапаўцы затрымалі ў горадзе каля 15 чалавек.
Паводле прысуду , зараз Раманоўскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі ў сацыяльных сетках і яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
06.02.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі суда, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках павінен быў выйсці на волю 6 лістапада 2025 г.


