Уладзіміру Сітковічу 57 гадоў. Родам ён з малой вёскі Пушча Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Доўгі час Уладзімір працаваў і жыў у Віцебску, а апошнія гады кіраваў кацельняй на Віцебскім маслаэкстракцыйным заводзе.
Уладзімір-байкер, удзельнічаў у мясцовых байкерскіх заездах.
У 2016, 2018 і 2019 гадах ён быў назіральнікам на мясцовых і парламенцкіх выбарах. Пра іншую палітычную актыўнасць Уладзіміра невядома, сацсеткі мужчыны таксама нейтральныя.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).

