Уладзімір цікавіцца гарадской забудовай і архітэктурай каля 20 год. Ён стварыў унікальную базу з тысячамі фатаграфій розных будынкаў у Беларусі і за яе межамі - photobuildings.com.
У відэа, якое паказалі на АНТ, Уладзімір распавядае , што нібыта зарэгістраваўся ў чаце плана "Перамога", а ў лістападзе 2022 года з ім нібыта звязаўся Аляксандр Азараў.
27.02.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў снежні 2025 года.




