У красавіку 2024 года Уладзімір прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". У траўні таго ж года яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, а летам асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі. Паводле матэрыялаў справы, з лістапада 2019 года па 2021 год ён пакідаў у YouTube і Instagram каментары на адрас Лукашэнкі, у тым ліку "абвінавачванні ў цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах".
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.




