У сакавіку 2022 года Уладзіміра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкула «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах 2020 года ў Мінску, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго судзілі разам з Алесяй Рудко.
Пазней Уладзімір пакінуў Беларусь.
З лістапада 2024 года ў межах спецвытворчасці праходзілі завочныя судовыя паседжанні па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Іх вынік невядомы.

