Вядомы беларускі музыка. Гуляў у гуртах «Крамбамбуля», ZET, Pomidor/off і Hasta la Fillsta.
Асуджаны за "паклёп" і "абразу".
У канцы кастрычніка 2022 года стала вядома , што супраць Уладзіслава распачалі новую крымінальную справу.
Як сцвярджаецца ў абвінавачанні, Плюшчаў рабіў рэпосты ў Тэлеграм-чат "Пружаны - гэта не ваш горад" з "экстрэмісцкіх" каналаў. А таксама нібыта пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і размяшчаў інфармацыю, якая змяшчае загадзя ілжывыя, зневажальныя для іншай асобы звесткі і паклёп. Усяго па справе прызналі пацярпелымі 43 чалавекі.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена ў лютым 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.






