Выкладчыка катэхізіса Мінскага Архікафедральнага сабора. Беладзед у 2020 годзе ўдзельнічаў у супольных малітвах аб спыненні гвалту і беззаконня. Быў затрыманы 31 мая 2023 года і падвергся бесчалавечнаму і прыніжаючаму годнасць абыходжанню. Родныя на судзе звярнулі ўвагу на сляды збівання.
Верніка прымусілі запісаць т.зв. "пакаянае" відэа, дзе ён выглядаў прыгнечана і пад відавочным прымусам заяўляў аб сваёй гомасэксуальнай арыентацыі, што ставіць яго пад дадатковую пагрозу. У прапагандысцкім відэа пра яго выказваліся ва ўніжальным тоне, прымушалі абумаўляць сябе, а таксама дэманстравалі фота і відэа, накіраваныя на дыскрэдытацыю яго ў вачах вернікаў. Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі апублікавала паведамленне , указаўшы, што распачата кананічнае расследаванне наконт фактаў, выкладзеных у прапагандысцкім роліку.
Уладзіслава некалькі разоў арыштоўвалі ў агульнай складанасці на 45 сутак па артыкуле аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП), пасля чаго распачалі крымінальную справу па арт.130 КК РБ.
11.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках павінен быў выйсці на волю 22 студзеня 2026 г.





