Уладзіслава абвінавацілі ва ўдзеле ў мінскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Уладзіславу змянілі меру ўтрымання з узяцця пад варту на падпіску аб нявыездзе і вызвалілі з залы суда. Мужчына працаваў слесарам 4 разраду ў адкрытым акцыянерным таварыстве.




