Вячаслаў быў асуджаны судом Савецкага раёна горада Гомеля па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
З-за закрытасці судовай сістэмы Беларусі абставіны справы і вынесены прыгавор невядомыя. Вядома толькі, што яму прысудзілі рэальны тэрмін пазбаўлення волі і трымаюць у турме.
Найбольш верагодна, што ўлады рэпрэсавалі Вячаслава за ягоны ўдзел у мірных пратэстных акцыях супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і наступнага гвалту міліцыі супраць пратэстоўцаў.
Вячаслаў — брат палітвязня Андрэя Бераставога, які таксама быў асуджаны па палітычных артыкулах. Вядома, што яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.

