Вячаслаў быў асуджаны ў 2025 годзе па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады», «абраза Лукашэнкі» і «распальванне варожасці» і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
