Вядома, што да суда мужчына знаходзіўся пад хатнім арыштам.
Бычынскага прызналі вінаватым у тым, што ён сарваў пікет супраць дзеянняў польскіх уладаў па зносе помнікаў воінам-вызваліцелям часоў вайны 1941-1945 гг. Яго 19 красавіка 2022 г. праводзілі актывісты мясцовага БРСМ каля консульства Польшчы ў Брэсце.
У прыватнасці, бок дзяржабвінавачання быў упэўнены, што Бычынскі груба парушаў грамадскі парадак і выказваў відавочную непавагу да грамадства, дзейнічаючы з выключным цынізмам. У тым ліку ён выкрыкваў абразлівыя выказванні, а таксама рэплікі з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі ў бок удзельнікаў пікету.
Вядома, што, праходзячы міма пікету, на якім актывісты крычалі: "Мы ганарымся, мы памятаем"; мужчына выгукнуў: «Без Лукашэнкі!».
30.01.2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.