Вячаслава абвінавацілі ў тым, што ў красавіку 2021 года ён пакінуў у сацсетцы нецэнзурны каментар пад фотаздымкам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка. 9 лістапада 2021 года Вячаслава затрымалі, і да суда яго ўтрымлівалі пад вартай.
У студзені 2022 года Вячаслава прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



