Яна родам з Пінска. У 2021 годзе дзяўчына скончыла школу. Праз год паехала ў Польшчу, дзе спачатку паступіла ў Кракаў на падрыхтоўчы «нулявы» год, а пасля - ва ўніверсітэт. Ці паспела Галімская скончыць навучанне, дакладна не вядома.
Невядома таксама, ці вярнулася яна ў Беларусь, ці ездзіла туды наведаць бацькоў. Але яе арыштавалі ў другой палове мінулага года і змясцілі ў СІЗА.
У апошні час Галімская спрабуе зарабляць як рэпетытар: са студзеня 2026 года яна выкладае польскую і беларускую мовы.

