У пачатку кастрычніка 2020 года Яна пакінула каментар у адкрытай групе «Типичный Витебск» у Instagram пра супрацоўніка патрульна-паставой службы Першамайскага РАУС Віцебска Віталя Шнявіна. Сілавікі палічылі яго абразай, і ў студзені 2021 года Яну затрымалі.
У чэрвені 2021 года яе прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады», за гэты каментар. Падрабязнасці прысуду невядомыя.
