Яраслаў быў асуджаны па артыкуле "Хуліганства, учыненае групай асоб" у рамках крымінальнай справы, узбуджанай за нанясенне надпісаў "3%", "Ідзі", "Жыве Беларусь" на помнік Леніну ў пасёлку Дамачава Брэсцкага раёна ў жніўні 2020 года.
На момант суда ён праходзіў службу ў войску і працягнуў яе пасля адбыцця пакарання на гаўптвахце ў Менску. Адбыты тэрмін не быў залічаны ў агульны тэрмін вайсковай службы.
