Яраслаў быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "здзек над дзяржаўнымі сімваламі". Па версіі абвінавачання, дэманструючы абразлівае і грэблівае стаўленне да Дзяржаўнага сцяга Беларусі, ён падняўся на дах будынка і выламаў сцяг са флагштока, пашкодзіўшы дрэўка. Затым разам з Мікітам Мурыным фатаграфаваўся са сцягам і здымаў відэаролік з яго выкарыстаннем. Па сцвярджэнні абвінавачання, пры гэтым палотнішча неаднаразова кідалі на зямлю і ў хмызнякі.
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


