Мікалай Паўлавіч Ласіцкі
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Пінскага райвыканкама, маёр міліцыі. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Саковіч Аляксандр Валянцінавіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманы і падвергнуты насіллю тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выступіў у якасці пацярпелага ў справе супраць Мікалая Ласіцкага, якога асудзілі па артыкуле 188 КК РБ (паклёп). Паводле пастановы следчага, Мікалай Ласіцкі наўмысна размясціў выявы маёра Саковіча ў тэлеграм-канале «Пінск для жыцця». Выявы суправаджалася тэкстам, які, на думку Саковіча, утрымліваў звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганьбяць яго, а таксама «істотна прыніжаюць гонар і годнасць асобы, якія дыскрэдытуюць пацярпелага ў вачах грамадскасці». Мікалаю Ласіцкаму вынеслі пакаранне ў выглядзе 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Знойдзена: 1
Знойдзена: 1
Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.