
Рыгор Уладзіміравіч Гунько
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 58 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 29 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 1890 рублёў штрафаў, не менш як 40 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі. Суддзя па «справе карагодаў». У сужэнцаў Маўшук Алены (рашэнне суддзі 6 гадоў пазбаўлення волі) і Сяргея (рашэнне 6 з паловай гадоў пазбаўлення волі), якія абодва праходзілі абвінавачанымі па «справе карагодаў», ёсць непаўналетнія дзеці. Адну дзяўчынку ўсынавілі. Малодшая дачка, якой 5 гадоў, да суда жыла з татам, ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. Сёння ў судзе Сяргей Маўшук даведаўся, што дзіця канфіскавалі ў прытулак пакуль яно з'ехала на суд у Брэст. Асудзіў на два гады «хіміі» Уладзіміра Шурбейку за абразу гбшнага пацука Сямёнава Дзяніса. Выносіў прысуды па «Пінскай справе». 14 палітвязняў асуджаныя на тэрмін ад 5,5 да 6,5 гадоў калоніі строгага рэжыму за «ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску». Вынес прысуд аб абразе Самасюка і яшчэ 4 міліцыянераў. Вынес прысуд Смірнову Максіму, 2 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу, за «паклёп» у адрас камандзіра АМАПа Міховіча.
Знойдзена: 91
Знойдзена: 91

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.