
Аксана Паўлаўна Лакоза
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Яўген Віктаравіч Хаткевіч датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Хаткевіч нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі Мінскага гарадскога суда выносіць палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У судовай практыцы Яўген Хаткевіч разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку ягоных рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму. У прыватнасці, 3 лістапада 2022 года суддзя прыгаварыў палітвязня Станіслава Кузміцкага да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за адміністраванне тэлеграм-каналаў. 22 мая 2022 г. Хаткевіч прысудзіў 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму палітвязню Івану Паршыну за каментары ў сацыяльных сетках. Актыўна выносіў абвінаваўчыя прысуды грамадзянам, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, за што быў унесены ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза. Такім чынам, Хаткевіч Яўген Віктаравіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Ягоная праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закона. Дзеянні Хаткевіча садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Знойдзена: 27
Знойдзена: 27

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.





