
Мікалай Георгіевіч Самасюк
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 1
- Дзень нараджэння:
- 12 снежня 1973
Намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Брэста. Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі. Кіраваў разгонам дэманстрацый і каардынаваў дзеянні ўсіх падраздзяленняў 9-12 жніўня 2020 года. У аўтамабільных боксах на тэрыторыі яго аддзела збівалі людзей па ягонай камандзе. Выступіў у якасці падстаўнога пацярпелага па «справе Аўтуховіча», дзе вусна заявіў пазоў аб пакрыцці маральнай шкоды ў памеры шасці тысяч рублёў з кожнага абвінавачанага. Па гэтай справе абвінавачанымі праходзяць 12 чалавек. Атрымліваецца, што Самасюк патрабуе з іх 72 тысячы рублёў! Самасюк быў вядомы сваім падыходам да службы і гатоўнасцю адстойваць уладу на шкоду народу Беларусі яшчэ ў 2018 годзе падчас пратэстаў супраць акумулятарнага завода.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 1
Знойдзена: 1