
Мікіта Пятровіч Алёхін
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 437
- Дзень нараджэння:
- 24 жніўня 1988
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія №4. Раней займаў пасаду начальніка аператыўнай часткі. Са жніўня 2024 года - намеснік начальніка ПК-4. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Алехін Мікіта Пятровіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. На пасаду начальніка аператыўнага аддзела ў ПК-4 уступіў з моманту паступлення туды першых палітычных зняволеных. Ініцыятар стварэння для іх цяжкіх умоў адбывання пакарання, практык нацкоўвання іншых асуджаных, прымянення ШІЗА, пераводу Хершэ і Канеўскай на турэмны рэжым. Са жніўня 2024 года стаў намеснікам начальніка калоніі па рэжыме і аператыўнай рабоце і атрымаў званне падпалкоўніка. Актыўна супрацоўнічаў з супрацоўнікамі ГУБАЗіК па прэсінгу ў дачыненні да Марыі Калеснікавай (утрымліваў яе ў ізаляцыі 18 месяцаў). Быў ініцыятарам змяшчэння ў ПКТ праваабаронцы Насты Лойкі. Схіляў палітычных зняволеных да супрацоўніцтва. Займаўся фальсіфікацыяй дакументаў, у тым ліку медыцынскіх, каб пазбавіць магчымасці атрымання медыцынскай дапамогі. Алёхін ужываў катаванні ў дачыненні да Паліны Сяргееўны Шарэнда-Панасюк, Таццяны Васільеўны Канеўскай, Вікторыі Аляксандраўны Кульшы і іншых жанчын. Ганну Віктараўну Вішняк трымаў у ШІЗА з выбітым акном у снежні без цёплага адзення.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 437
Знойдзена: 437













